Overview
Гэтая кніга - зборнік эсэ, напісаных студэнтамі-ўдзельнікамі мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Многія з іх апынуліся ў турме, на сабе адчуўшы здзекі з боку лукашэнкаўскага рэжыму. У выніку ўсе яны былі вымушаны пакінуць радзіму. Аднак сёння маладыя галасы тых, каго ў гэтай кнізе мы называем "НЕЗЛАМАНАЕ ПАКАЛЕННЕ", гучаць мацней, чым калі-небудзь раней, даючы нам НАДЗЕЮ на будучыню і ВЕРУ ў сябе ў працэсе станаўлення адзінай народнай СУБ'ЕКТ-НАСЦІ. Пасля выбараў 9 жніўня 2020 года было арыштавана амаль пяцьдзесят тысяч чалавек, у тым ліку каля дзвюх тысяч палітычных вязняў, а некалькі чалавек былі забітыя ці "зніклі" праз дзеянні рэжыма. Амаль дзесяць адсоткаў насельніцтва было вымушана бегчы з краіны. Мінулі месяцы канфрантацыі, і на-дышлі гады турэмнага зняволення і жудасных катаванняў затрыманых пад вартай, дзе шмат каго, у тым ліку непаўналетніх, вымушалі гадзінамі стаяць на каленях, збівалі, пазбаўлялі вады і ежы, абражалі словамі і гвалцілі. Аўтары гэтай кнігі былі сярод іх. Арышты, жорсткасц&
- | Author: Карасm
- | Publisher: Skaryna Press
- | Publication Date: Feb 10, 2025
- | Number of Pages: 00302 pages
- | Binding: Paperback or Softback
- | ISBN-10: 1915601541
- | ISBN-13: 9781915601544